Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 2 лістапада. Каля гадзіны ночы супрацоўнік спецбатальёна Дэпартамента аховы МУС выйшаў агледзець ахоўны будынак Белтэлерадыёкампаніі. Раптам да яго накіраваўся мужчына і ўдарыў кулаком у грудзі, паведамляе прэс-служба МУС.

31-гадовага нападніка затрымалі і даставілі ў Першамайскае РУУС.

Па яго словах, зазначае міліцыя, перад прагулкай па горадзе ён выпіў літр гарэлкі.

Распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0