У наступныя некалькі месяцаў сітуацыя з распаўсюджваннем у свеце каранавіруснай інфекцыі COVID-19 будзе вельмі цяжкай, папярэдзіла прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Расіі Меліта Вуйнавіч, піша ТАСС.

«У глабальным зрэзе мы знаходзімся на крытычным этапе пандэміі, асабліва ў Паўночным паўшар'і», — сказала яна.

Вуйнавіч адзначыла, што колькасць ізноў выяўленых выпадкаў COVID-19 працягвае расці, у той час як колькасць смерцяў ад хваробы «апошнім часам заставалася адносна стабільнай». Пры гэтым прадстаўнік СААЗ папярэдзіла, што нават з'яўленне вакцын супраць COVID-19 і сродкаў лячэння хваробы дазволіць перамагчы інфекцыю толькі пры выкананні шэрагу ўмоў.

«Гэтыя сродкі выратавання жыцця будуць па-сапраўднаму эфектыўнымі толькі ў тым выпадку, калі яны будуць даступныя для найбольш уразлівых на роўнай аснове і адначасова ва ўсіх краінах», — патлумачыла Вуйнавіч.

Напярэдадні, 2 лістапада, аб крытычнай сітуацыі з COVID-19 заявіў кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэісус.

«Наступіў крытычны момант для таго, каб дзейнічаць. Крытычны момант для таго, каб усе людзі аб'ядналіся дзеля агульнай мэты. Трэба лавіць магчымасць, пакуль яшчэ не занадта позна», — сказаў кіраўнік СААЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0