У Камянецкім раёне п'яны вясковец напаў на начальніка ДАІ — распачата крымінальная справа, паведамляе МУС.
Інцыдэнт адбыўся 18 кастрычніка ў вёсцы Ратайчыцы, куды кіраўнік раённай ДАІ разам з калегам з Камянецкага РАУС прыбылі для праверкі паведамлення аб нецвярозым кіроўцы. У адным з двароў міліцыянеры выявілі Volkswagen Passat. Кіроўца паспеў выйсці з машыны, пры гэтым было відавочна, што ён нецвярозы. Супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць вяскоўца, аднак за яго заступіліся знаёмыя. Адзін з іх, 24-гадовы мясцовы жыхар, пачаў канфліктаваць з міліцыянерам, выхапіў у яго тэлефон і выкінуў за плот. Затым малады чалавек схапіў начальніка ДАІ за каўнер, двойчы стукнуў па падбародку, пашкодзіў форму і адарваў пагон. Мужчыну ўдалося затрымаць.
Завялі крымінальную справу.