Уладзімір Астапенка (злева) у МЗС Перу. Фота з сайта амбасады

Уладзімір Астапенка (злева) у МЗС Перу. Фота з сайта амбасады

Уладзімір Астапенка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі са «здзяйсненнем учынку, несумяшчальнага са знаходжаннем на дыпламатычнай службе». Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 3 лістапада. Уладзімір Астапенка таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.

Уладзімір Астапенка ўвечары 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама ў Міністэрства замежных спраў. Пасол Беларусі ў Аргенціне прасіў вызваліць яго ад займанай пасады. Спадар Астапенка раскрытыкаваў падзеі, што адбываюцца ў краіне ад жніўня.

Чытайце таксама: Пасол Беларусі ў Аргенціне накіраваў рэзкі ліст Лукашэнку, дзе ўспомніў фальсіфікацыю выбараў і збіццё людзей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0