У ЗША завяршыліся прэзідэнцкія выбары. Яны там не прамыя (хоць людзі галасуюць на ўчастках), а праходзяць праз Калегію выбаршчыкаў (калі ўсе галасы, аддадзеныя выбарцамі за кандыдата, аддаюцца пераможцы ў гэтым штаце).

У Каліфорніі 55 галасоў у калегіі, Тэхасе — 38, у Айдаха — 3. Усё залежыць ад колькасці насельніцтва і адпаведна прадстаўнікоў у Кангрэсе. Каб перамагчы, трэба набраць 270 галасоў калегіі выбаршчыкаў (усяго там 538 чалавек). 

Як сведчаць анлайн-карты (а таксама тут), па стане на 11:30 у Байдэна 238 галасоў, у Трампа — 213, дзякуючы перамозе ў Тэхасе (38), Фларыдзе (29 галасоў), Агаё (18).

Аднак дзеючаму прэзідэнту, магчыма, пяройдуць галасы (яны пакуль не ўлічаныя) у Пенсільваніі, Вісконсіне, Мічыгане, Невадзе, становішча 50 на 50 у Паўночнай Караліне і Джорджыі (а гэта ад 52 да 83 галасоў) і як вынік 263-296 галасоў Калегіі выбаршчыкаў пры неабходных 270. 

Трамп перамог у адным з ключавых штатаў Фларыдзе (29 галасоў) і Агаё (18 галасоў). Раней, хто перамагаў у гэтых штатах, то выйграваў выбары цалкам). Таксама Трамп перамагае ў родным для Байдэна штаце Пенсільванія

Трамп ужо назваў сябе ў твітары пераможцам.

«Яны спрабуюць скрасці ў нас выбары, — працягнуў Трамп. — Але мы ім гэтага не дазволім. Нельга галасаваць, калі ўчасткі ўжо зачыненыя».

Напісаў Трамп, але твітар яго пост выдаліў, потым вярнуў, а потым зноў выдаліў.

У сваю чаргу Байдэн звярнуўся да выбарцаў. 

«Мы ведалі, што гэта надоўга (…) Мы на шляху да перамогі, але яшчэ трэба пачакаць», - заявіў Байдэн. Па яго словах, аб перамозе трэба абвясціць не яму і не яго суперніку Трампу. Ён дадаў, што канчатковыя вынікі выбараў могуць быць невядомыя да раніцы серады, 4 лістапада, па мясцовым часе, ці нават пазней.

У ЗША з-за пандэміі каранавіруса вялікая колькасць прагаласавалі па пошце датэрмінова (97 мільёны), магчыма, гэта паўплывае на канчатковы вынік. Некаторыя штаты заявілі, што падлік можа зацягнуцца на суткі.

***

Чырвоныя штаты — перамог Трамп, сінія — Байдэн. Ружовыя, дзе па падліках перамае Трамп. Як бачым за Байдэна прагаласавалі штаты на паўночным усходзе ЗША (Новая Англія), Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Мерыленд, Індыяна, а таксама заходняе ўзбярэжжа з Каліфорніяй, Арэгонам і Вашынгтонам. Трамп перамог на Поўдні, цэнтральных штатах ды іншых

Чырвоныя штаты — перамог Трамп, сінія — Байдэн. Ружовыя, дзе па падліках перамае Трамп. Як бачым за Байдэна прагаласавалі штаты на паўночным усходзе ЗША (Новая Англія), Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Мерыленд, Індыяна, а таксама заходняе ўзбярэжжа з Каліфорніяй, Арэгонам і Вашынгтонам. Трамп перамог на Поўдні, цэнтральных штатах ды іншых

Трамп перамагае ў Кентукі (8 галасоў выбаршчыкаў), Індыяне (11 галасоў), Заходняй Вірджыніі (5 галасоў), Тэнэсі (11 галасоў), Арканзасе (6 галасоў), Паўднёвай Дакоце (3 галасы), Паўночнай Дакоце (3 галасы), Паўднёвай Караліне (9 галасоў), Алабаме (9 галасоў), Юце (6 галасоў), Місуры (10 галасоў), Небраска (4 галасы з пяці), Місісіпі (6 галасоў), Ваёмінгу (3 галасы), Агаё (18 галасоў), Аклахоме (7 галасоў), Аёве (6 галасоў), Тэхасе (38 галасоў), Мантане (3 галасы), Айдаха (4 галасы), юце (6 галасоў), Канзасе (6 галасоў) і Фларыдзе (29 галасоў) разам: 211 галасоў

Байдэн выйграе ў Вірджыніі (13 галасоў), Масачусэсте (11 галасоў), Дэлавэры (3 галасы), Мэрылэндзе (10 галасоў), акрузе Калумбія (3 галасы), Канэктыкуце (7 галасоў), Нью-Джэрсі (14 галасоў), Каларада (9 галасоў), Нью-Гэмпшыры (4 галасы), Ілінойсе (20 галасоў), Небраска (1 голас з пяці), Каліфорніі (55 галасоў), Арэгоне (7 галасоў), Вашынгтоне (12 галасоў), Нью-Мехіка (5 галасоў), Гаваях (4 галасы), Нью-Ёрку (29 галасоў), Мінесоце (10 галасоў) і Вермонце (3 галасы) разам: 220 галасоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0