Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што ён выйграе выбары прэзідэнта ЗША, аднак у яго спрабуюць «скрасці» перамогу. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Мы падняліся высока, але яны спрабуюць скрасці [перамогу на] выбарах. Мы ніколі не дазволім ім зрабіць гэта», — заявіў Трамп.

Пазней твітар адключыў магчымасць рэтвіціць гэта паведамленне і адказваць на яго.

«Гэты твіт змяшчае спрэчны кантэнт, які можа ўводзіць у зман у дачыненні да таго, якім чынам можна ўзяць удзел у выбарах ці іншым грамадзянскім мерапрыемстве», — гаворыцца ў паведамленні сацсеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0