Беларускі вайсковы суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне міжгарнізоннага вайсковага суду, паводле якога гвалтоўны прызыў Франка Вячоркі на вайсковую службу адпавядаў нормам закону.

Нагадаем: напрыканцы студзеня Франка Вячорку схапілі на вуліцы людзі ў цывільным і адвезьлі ў ваенкамат Савецкага раёну Менску. Там хлопца зьбілі, а потым у кайданках адвезьлі ў Баранавічы ў вайсковую частку.

7 лютага Франак прыняў прысягу. Яго адразу ж накіравалі служыць у Мазыр.

Франак у сваёй заяве адзначыў, што раней, калі ён праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, у палату ўварваліся людзі ў цывільным і гвалтоўна прывезьлі яго ў ваенкамат. Франак пасьля гэтага падаў скаргу ў суд на дзеяньні вайскоўцаў. Прызыў тады прыпынілі да разгляду скаргі, але суд адбыўся завочна, і вынікаў яго Франку не паведамілі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0