У Ваўкавыску завялі крымінальную справу за «хуліганства» на 30-гадовага мясцовага жыхара.

Аказалася, ён павесіў на агароджы футбольнай пляцоўкі плакат з выявай старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

А ў багажніку ў яго знайшлі плакат з выявай кіраўніка Ваўкавыскага раёна.

«Абодва плакаты носяць цынічны характар. З дапамогай мантажу мужчына сумясціў выявы асоб і чужых фігур», — піша міліцыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?