Гурт J:Mорс апублікаваў свой новы альбом «Здравствуй» проста ў сваім тэлеграм-канале. Там яго можна бясплатна паслухаць і спампаваць.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 14 лютага 2021 года.

«Так мы выказваем салідарнасць са СМІ, многія з якіх сёння вымушаныя вяшчаць выключна ў тэлеграме. А мы, як партызаны, чытаем і ствараем навіны, зноў і зноў праходзячы праз адчай, страх, гнеў і надзею, штодня пражываем маленькае жыццё», — каментуе Уладзімір Пугач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0