Разам з Букмекерскай канторай Леон працягваем сачыць за вышэйшай лігай.
Давайце заглянем у табліцу:
З імавернасцю ў 95% можна сказаць, што разам са «Смалявічамі» вышэйшую лігу пакіне «Белшына». Бабруйчане амаль змаглі выратавацца, але пакуль яны сядзелі на каранціне, «цукровыя» каманды няўчас перасталі буксаваць.
З пары «Слуцк» — «Гарадзея» ў стыкавыя матчы, хутчэй за ўсё, адправіцца другая каманда. «Бела-зялёныя» ніколі не выйгравалі ў Слуцку (у суботу там пройдзе «цукровае» дэрбі), а пасля іх чакаюць матчы з брэсцкім «Дынама» і «Іслаччу», якія таксама маюць вялікую матывацыю. Случчакоў жа ў апошнім туры чакае гульня са «Смалявічамі», дзе, відаць, яны і забяспечаць сябе выратавальным 13-м радком.
Фота: ФК «Слуцк».
У апошні дзень кастрычніка брэсцкае «Дынама» нечакана згуляла ўнічыю ў Мазыры і звяло свае перспектывы на чэмпіёнства да нуля. З улікам гарачага календара (наперадзе яшчэ матчы супраць прамых канкурэнтаў з Жодзіна і Гродна) захаваць бы «бронзу».
Па спартовых СМІ папаўзлі чуткі, што праекту пад назвай «Дынама-Брэст» у цяперашнім выглядзе засталося няшмат. Кажуць, што Аляксандр Зайцаў пераключыцца на «Рух», куды перацягне частку лідараў «Дынама». Астатніх ужо сватаюць у іншыя клубы: Кісляка і Быкава — у мінскае «Дынама», Савіцкага — у «Шахцёр».
Што тычыцца чэмпіёнскай інтрыгі, то нас чакае матч сезону, дзе ў Салігорску «Шахцёр» прыме БАТЭ. Салігорцы правялі неблагую рэпетыцыю, у перанесеным матчы разграміўшы «Белшыну» з лікам 5:1, і гатовыя пазмагацца за другое чэмпіёнства ў гісторыі.
Фота: ФК «Шахцёр».
БАТЭ вельмі важна перамагчы ў суботу і не расцягваць інтрыгу да апошняга тура, дзе ім гуляць супраць мінскага «Дынама», якое набрала добры ход. Выйгравай «Шахцёр», а пасля дэматываваную «Белшыну» — і ты чэмпіён. БАТЭ больш за тры гады не можа выйграць у сталіцы гарнякоў, таму нас чакае па-сапраўднаму гарачая гульня.
Але 28-ы тур будзе цікавы не толькі матчам у Салігорску. Пра гэта — у нашым традыцыйным аглядзе.
«Іслач» — «Мінск»
«Іслач» не прайграе ў вышэйшай лізе ажно дзевяць тураў, але зайздросная хада «ваўкоў» замарудзілася — апошнія тры гульні скончыліся ўнічыю, што адкінула каманду на сёмы радок.
«Мінск» не вырашае турнірных задач, але Вадзіму Скрыпчанку ўдалося стварыць каманду, якая можа зачапіць любога фаварыта.
Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.
«Віцебск» — «Рух»
- 06.11, 18:00. ЦСК ФК «Віцебск»
Хутчэй за ўсё, «Рух» скончыць свой дэбютны сезон у вышэйшай лізе на мяжы першай паловы. Магло б быць лепш, два матчы без перамог пакінулі каманду Сяднёва без высокіх турнірных перспектыў.
У «Віцебска», здаецца, другі запар няўдалы сезон. Летась хаця б быў фінал Кубка, а сёлета невядома, чым можна апраўдаць прамежкавы дзясяты радок.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Смалявічы» — «Нёман»
- 07.11, 13:00. Смалявічы, стадыён «Азёрны»
Пасля дзвюх параз «Нёман» не толькі застаўся без надзей на чэмпіёнства, але і дазволіў брэсцкаму «Дынама» выкінуць сябе з тройкі.
Шанцы на медалі яшчэ застаюцца неблагімі. Для гэтага трэба перамагаць найгоршую каманду лігі, а для вяртання ў чэмпіёнскую гонку трэба чакаць нічыю ў Салігорску.
Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».
«Слуцк» — «Гарадзея»
- 07.11, 15:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 2.26; нічыя — 3.33; «Гарадзея» (перамога) — 3.60
Мы ўжо згадвалі, што «Гарадзея» ніколі не выйгравала ў «Слуцку»: ні ў чэмпіянаце вобласці, ні ў вышэйшай лізе. Але, калі памятаеце, сёлета жодзінскае «Тарпеда» змагло ўпершыню выйграць дома ў БАТЭ, таму ўсім серыям рана ці позна прыходзіць канец.
У першай палове чэмпіянату «Гарадзея» разграміла «Слуцк», але «цукровыя» дэрбі ў Слуцку не адрозніваюцца галявымі феерыямі. Гэта тэндэнцыя наўрад ці перарвецца.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Дынама-Брэст» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 07.11, 17:00. ДАСК «Брэсцкі»
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 2.19; нічыя — 4.00; «Тарпеда» (перамога) — 3.18
У жодзінцаў усяго адна параза ў апошніх дзесяці турах і толькі адзін бал адставання ад трэцяга месца. На якім — брэсцкае «Дынама».
Таму логіка простая: камандзе Пунтуса трэба проста перамагчы ў Брэсце. Іншых варыянтаў пры наяўнасці турнірных амбіцый проста няма.
Прагноз «НН»: «Тарпеда» не прайграе.
«Шахцёр» — БАТЭ
- 07.11, 19:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
Вельмі дарэчы для «Шахцёра» зноў пачаў забіваць Джасурбек Яхшыбоеў. Узбек маўчаў амаль два месяцы, даўшы сябе абагнаць у гонцы бамбардзіраў, але ў апошняй гульні з «Белшынай» аформіў хет-трык.
Гульня БАТЭ і «Шахцёра» ў першым крузе скончылася скандалам. Як будзе на гэты раз? Фота: ФК «Шахцёр».
Як Яхшыбоеў можа гуляць, у стане БАТЭ выдатна памятаюць — а вы памятаеце матч першага тура, дзе Яхшыбоеў у складзе «Энергетыка» паздзекаваўся з барысаўцаў?
Прагноз «НН»: нічыя.
«Белшына» — «Энергетык-БДУ»
- 08.11, 13:00. Бабруйск, стадыён «Спартак»
Гульня з «нематываванымі» мінчукамі — апошні шанец хаця б за нешта зачапіцца ў сезоне для «Белшыны».
Фота: ФК «Белшына».
«Энергетык» за другую палову сезона растранжырыла ўсё, што ўдалося заваяваць раней, але нават і такі фінал на мяжы дзясяткі ў параўнанні з леташнім 12-м радком — ужо прагрэс.
Прагноз «НН»: перамога «Белшыны».
«Славія» — «Дынама-Мінск»
- 08.11, 15:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва»
Мінскае «Дынама» выйграла чатыры гульні запар і ўжо шостае. Усяго за тры балы ад «бронзы».
У каманды Кучука расклад даволі камфортны: «Славія», «Энергетык-БДУ» і БАТЭ ў апошнім туры, які ўжо можа быць нематываваным. Таму, магчыма, мінскае «Дынама» можа ператварыць патэнцыйна правальны сезон у даволі паспяховы.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!