XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адменены, паведамляе Міністэрства культуры, «у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй».

Сродкі за купленыя квіткі вернуць. Механізм вяртання патлумачаць у найбліжэйшы час.

Нагадаем, фестываль «Лістапад» меўся адбыцца з 6 па 13 лістапада пад слоганам «Магія вобразу». У рамках фестывалю планавалася прадэманстраваць каля 120 стужак з 50 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0