12.05.2009 / 22:08

Галоўнай прычынай сямейных канфліктаў з'яўляецца недахоп і няўмелая трата грошай 3

Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў 2008 годзе ў рамках праекта ЮНІСЕФ "Прычыны сямейнага няшчасця ў Рэспубліцы Беларусь", галоўнай прычынай сямейных канфліктаў з'яўляецца недахоп і няўмелая трата грошай.

Пра гэта паведаміла міжнародны каардынатар Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын Святлана Бурава на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 мая.

Сярод іншых прычын сямейных няўдач

–– адсутнасць паразумення, разыходжанне ў пытаннях выхавання дзяцей (ступень удзелу ў выхаванні, метады і мэты выхавання), праблемы ў размеркаванні сямейных абавязкаў. На апошнім месцы сярод прычын канфліктаў у сям'і знаходзіцца п'янства. Паводле слоў С.Буравай, людзі не ўспрымаюць п'янства як праблему з-за таго, што "п'юць усе", хоць п'янства і алкагалізм з'яўляюцца сур'ёзнай сацыяльнай праблемай.

Паводле апытання, у Беларусі павялічваецца колькасць няпоўных сем'яў, якія ўзначальвае маці.

У няпоўных сем'ях пражываюць 26,5% жанчын і 3,3% мужчын.

У поўных сем'ях жонкі часцей маладзейшыя і больш адукаваныя, чым мужчыны. Пры гэтым заработная плата ў 65% сем'яў у жанчын ніжэйшая, чым у мужчын.

Праблемай для беларускай сям'і застаецца няроўнае размеркаванне сямейных абавязкаў. Выкананне хатняй працы па-ранейшаму з'яўляецца доляй жанчын. Гэтая акалічнасць разам з недастатковым удзелам мужчын у справах сям'і і выхаванні дзяцей, іншымі негатыўнымі фактарамі робіць жанчын менш задаволенымі сямейным жыццём у параўнанні з мужчынамі. У выніку рашэнне аб скасаванні шлюбу часцей зыходзіць ад жонкі, зазначыла С.Бурава.

БелаПАН

0
Кнехт / Адказаць
13.05.2009 / 07:52
галоўнай прычынай сямейных канфліктаў з'яўляецца недахоп і няўмелая трата грошай. =============== У краіне развітога рынкавага сацыялізму недахопу грошай не можа быць па азначэнні. А вось "няўмелая трата" мае месца - гэта штодзённая закупка білетаў латэрэі "Спортлато" і іньшых латэрэй, а таксама паходы на канцэрты састарэлых дзіў з Расіі (ад 200000 да 600000 бел. руб).
0
Danik / Адказаць
13.05.2009 / 16:44
У поўных сем'ях жонкі часцей маладзейшыя і больш адукаваныя, чым мужчыны. --------------------------- Калі мужчына ў сям'і невук - сям'я будзе моцнай?
0
Кнехт / Адказаць
13.05.2009 / 20:38
2 Danik У мужчыны, між іньшым, ёсць як мінімум адна больш прывабная і радасная для жанчыны якасць, чымся адукаванасць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру