Скрыншот АНТ

Скрыншот АНТ

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч на сустрэчы са студэнтамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта заявіў:

«Я свядома сыду ад адказу, наколькі выбары былі празрыстымі ці наадварот. Выбары прайшлі. І кіраўнік дзяржавы выбраны і, паверце мне, выбраны законна».

«Пасля выбараў у нас пачалася вулічная вайна. І немагчыма спыніць масавыя беспарадкі без гвалту», — цытуе яго словы тэлеграм-канал «Студэцнкая думка».

Таксама Казакевіч у адказ на пытанне аб згвалтаванні мужчын, сказаў, што, згодна з заканадаўствам РБ, мужчыну нельга згвалціць, а валанцёр, якога «Белсат» прадстаўляе як медыка, не мае дыплома мэдыка і наогул інвалід-калясачнік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0