Следства адмовілася вызваліць пад заклад сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, паведаміла ТАСС яе адвакатка Людміла Казак.

Раней адвакатка прасіла перавесці Калеснікаву, што знаходзіцца за кратамі ад 8 верасня, пад хатні арышт — адмовілі, пад асабістае паручальніцтва — адмовілі. Адвакатка яшчэ збіраецца прасіць вызваліць пад падпіску аб нявыездзе.

Чакаецца таксама, што 6 лістапада стане вядома пра рашэнне следства наконт падаўжэння тэрміну расследавання і меры стрымання ў дачыненні да сваёй падабароннай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0