Масачны рэжым уведзены ў Магілёве з 5 лістапада. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме, пішуць mogilevnews.by.

Такім чынам, уводзіцца патрабаванне выкарыстоўваць маскі на аб'ектах (нерухомых і рухомых), а таксама крамах, гандлёвых цэнтрах, аб'ектах грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэках, установах аховы здароўя, установах адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўных аб'ектах, адміністрацыйных будынках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты, аб'ектах бытавога абслугоўвання, установах культуры, грамадскім транспарце (у тым ліку маршрутных таксі, таксі) і іншыя аб'екты, дзе цяжка ці немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0