«Пул першага»

«Пул першага»

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці АЭС у Астраўцы. «Пул першага» зрабіў фота з-пад станцыі.

Нагадаем, што 3 лістапада турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны.

Учора падчас адкрыцця трэцяй лініі метро Лукашэнка сказаў, што, каб пазбегнуць залежнасці ад вуглевадародаў, Беларусі трэба яшчэ адна станцыя.

«Электраэнергіі будзе дастаткова. Нашы пратэстуны плачуць, што няма куды яе падзець. Слухайце, як няма куды падзець электраэнергію? Нам яшчэ трэба адну такую станцыю пабудаваць, каб адысці ад залежнасці па вуглевадародах. Гэта шчасце, падарунак», — сказаў учора Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0