fiba.
У васьмі чалавек у жаночай зборнай па баскетболе дыягнаставаны каранавірус. Гэтую інфармацыю пацвердзіла галоўны трэнер каманды Наталля Трафімава, піша Tut.by.
Каманда заўтра павінна адправіцца ў Грэцыю на матчы кваліфікацыі Еўрабаскета-2021, і пакуль, па словах трэнера, у яе няма інфармацыі, што вылет можа не адбыцца — каманда рыхтуецца да гульняў.
Тым не менш па правілах ФІБА (Міжнароднай федэрацыі баскетбола), яны павінны паведаміць арганізацыі пра выпадкі COVID-19 у камандзе. Сёння туды будзе адпраўлены ліст, і далей Федэрацыя можа прыняць якое-небудзь рашэнне аб удзеле каманды ў матчах кваліфікацыі.