«Пул першага»

«Пул першага»

Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, вынікі якіх пакуль не падведзеныя, здзекам з гэтай дэмакратыі. Пра гэта ён заявіў сёння пасля наведвання Беларускай АЭС, піша БелТА.

«Вы паглядзіце, што робіцца з гэтымі выбарамі (у ЗША). Гэта ж ганьба, здзек з гэтай дэмакратыі», — падкрэсліў ён

Лукашэнка адзначыў, што паглядзіць, як шэраг заходніх краін у гэтай сітуацыі запатрабуюць ад ЗША правядзення новых выбараў, як яны гэта зрабілі ў дачыненні да Беларусі. «Я магу цяпер сказаць: ніяк, пабаяцца», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0