Улады Маскоўскай вобласці прынялі пастанову зноў заблакаваць сацыяльныя карты пажылых жыхароў рэгіёну і тых, у каго ёсць хранічныя захворванні, піша meduza са спасылкай на «Інтэрфакс».
Як абвясціў губернатар Падмаскоўя Андрэй Вараб'ёў, сацыяльныя карты будуць заблакаваныя з серады, 11 лістапада.
Такое рашэнне, растлумачыў кіраўнік рэгіёна, прынята ў сувязі з тым, што захворванне на COVID-19 у гэтых катэгорый жыхароў працякае асабліва цяжка.
Маскоўская вобласць займае трэцяе месца ў Расіі па сутачным прыросце новых выпадкаў COVID-19. Так, за мінулыя суткі ў Падмаскоўі было выяўлена 660 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, усяго па Расіі 21 798 новых выпадкаў.
Блакаванне сацыяльных карт, якія, у ліку іншага, даюць пенсіянерам доступ да бясплатнага або льготнага праезду ў грамадскім транспарце, дзейнічала ў Маскоўскай вобласці з сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны чэрвеня.