У Мінску праходзіць чарговы Марш пенсіянераў, або Марш мудрасці. Ужо шосты панядзелак запар людзі старэйшага ўзросту праходзяць маршам ад плошчы Незалежнасці па галоўным праспекце краіны да плошчы Якуба Коласа, каб выказаць пратэст супраць гвалту, збіцця і за сумленныя выбары.

Сёння марш праводзіцца сумесна з медыкамі.

Ацаніць маштаб сённяшняй акцыі можна па гэтым відэа. Праходзячы ля КДБ, пенсіянеры скандуюць «Свабоду палітвязням!».

Тым часам, ДАІ закрыла ўезд на праспект Незалежнасці з Бабруйскай і Валадарскага. А таксама ў раёне Акадэміі навук і вуліцы Казлова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?