На 65-м годзе жыцця ў Пінску памёр Аляксандр Ільін. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, універсітэцкі выкладчык, ён захапляўся краязнаўствам і гісторыяй.

Прычынай смерці, найхутчэй, стаў інсульт, выкліканы каранавірусам, паведамілі «Нашай Ніве» яго калегі.

Зусім нядаўна ён апублікаваў у «Нашай гісторыі» артыкул «Хрэн табе ў вочы!»: дык хто ж напісаў «Пінскую шляхту»?

На фота: яму ўручаюць прэмію за найлепшую навуковую публікацыю.

Па ім засталіся дачка Настасся Ільіна, філосаф і журналістка, і сын Міхал, стэндапер і журналіст, актыўныя дзеячы руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0