Паводле следства, 10 жніўня прыкладна ў 20 гадзін 25 хвілін жыхар Баранавіч паспрабаваў абліць двух вайскоўцаў МУС з бутэлькі з гаручай вадкасцю. Пасля чаго падпаліў бутэльку і кінуў яе ў бок вайскоўца, але не змог дакінуць, паведамляе Intex-Press.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд прызначыць максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд прызнаў гараджаніна вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?