Сёння ад імя дырэктара кампаніі «СОЛА» кліенты інтэрнэт‑правайдэра атрымалі дзіўны ліст.

У ім паведамлялася наступнае:

«Паважаныя абаненты ЗАТ «СОЛА»!

Дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь (Савет Міністраў, Адміністрацыя Прэзідэнта, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі) распрацаваны і прыняты комплекс мераў, накіраваных на недапушчэнне распаўсюджвання ідэяў экстрэмізму ў яго розных праявах у моладзевай сферы. У межах рэалізацыі гэтага комплексу мераў адной з ускладзеных на органы дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь задачаў з’яўляецца арганізацыя сумеснага (з зацікаўленымі структурамі) кантролю за выкарыстаннем кампутарных сетак у мэтах спынення распаўсюду праз іх магчымасці супрацьпраўных матэрыялаў.

У адпаведнасці з лістом Цэнтральнага раённага аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па г. Менску і Менскай вобласці ад 13.03.2009 № 33/32‑34н/с апавяшчаем Вас пра недапушчальнасць распаўсюду (адкрыцця для агульнага карыстання і да г.п.) інфармацыі экстрэмісцкага і іншага супрацьпраўнага зместу».

Ліст падпісана дырэктарам кампаніі «СОЛА» Уладзімірам Івашкевічам.

Прадстаўнікі інтэрнэт‑правайдэра пацвердзілі сайту electroname.com факт адпраўлення апавяшчэння, аднак устрымаліся ад каментароў.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0