У Мінску затрымалі Таццяну Сініцу, кандыдатку псіхалагічных навук, дацэнта факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Цяпер яна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС, паведамляе «Студэнцкая думка».

«Мы стаялі каля Мака. З-за кута два ціхары выскачыла. Мы думалі, яны нас схопяць. А яны ўзялі Сініцу», — расказалі Нашай Ніве два студэнты, якія апынуліся побач у той момант.

Прайшла інфармацыя, што затрыманне адбылося на Маршу мудрасці, але студэнты кажуць, што гэта было пазней. Таццяна Сініца ўсяляк падтрымлівала бастуючых студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0