Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што знаходзіцца на радзіме і працягвае выконваць свае абавязкі. Такую заяву ён зрабіў на фоне беспарадкаў пасля падпісання Пагаднення аб перамір'і ў Карабаху, піша РБК.

«Я, вядома, знаходжуся ў Арменіі і паўнавартасна выконваю працу прэм'ер-міністра», — напісаў ён у фэйсбуку.

Ноччу, каля 2:30 па мясцовым часе, група пратэстоўцаў у Ерэване ўварвалася ў будынак урада і разграміла залу пасяджэнняў. Як распавялі ахоўнікі будынка, прэм'ера ўнутры не было. Пазней група пратэстоўцаў адправілася да рэзідэнцыі Пашыняна.

Акрамя таго, у ходзе пратэстаў быў збіты спікер армянскага парламента Арарат Мірзаян. Дэманстранты выцягнулі яго з машыны, пасля чаго ў канфлікт прыйшлося ўмяшацца ахове і вайскоўцам.

У ноч на 10 лістапада кіраўнікі Арменіі, Азербайджана і Расіі абвясцілі аб заканчэнні вайны ў Нагорным Карабаху і падпісанні пагаднення аб міры. Згодна з дамоўленасцямі, усе ваенныя дзеянні ў зоне канфлікту спыняецца з 0:00 10 лістапада, а бакі спыняюцца на займаных імі пазіцыях. Пагадненне таксама прадугледжвае ўвод расійскіх міратворцаў. Частка тэрыторый пяройдзе Азербайджану.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў падпісанне дакумента пагаднення «капітуляцыяй Арменіі». Па яго словах, Баку дамогся міру на выгадных для сябе ўмовах і дасягнуў «усіх мэтаў». Аліеў таксама заявіў, што ў зоне канфлікту размесцяцца турэцкія міратворцы, хоць у дакуменце аб удзеле Турцыі ва ўрэгуляванні не згадваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0