Цяпер прывязка будзе рабіцца да памеру базавай велічыні.

Стаўка арэнднай платы будзе прывязаная да памеру базавай велічыні, а не курсу еўра. Праект адпаведнага ўказу прэзідэнта падрыхтаваў Дзяржаўны камітэт па маёмасці, паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Падрыхтоўка дадзенага дакумента адбывалася ў рамках праграмы лібералізацыі эканамічнай дзейнасці. У рамках гэтай праграмы таксама падрыхтаваны праект указу прэзідэнта, які прадугледжвае зніжэнне нормы бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі з 1 тысячы еўра да 200 еўра. Намеснік міністра падкрэсліў, што лічыць гэтую меру адным з крокаў па лібералізацыі эканомікі. «Калі ў краіне існуе сектар эканомікі, які хоча існаваць толькі за кошт увозу сюды імпартных тавараў, пры гэтым не заўсёды якасных, то мы лічым такі крок цалкам разумным» — падкрэсліў А. Тур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?