Сілавікі пачалі блакаваць рахункі беларусаў, якія атрымлівалі кампенсацыі ад ініцыятывы BY_help. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавёў адзін з заснавальнікаў BY_help Аляксей Лявончык.

— З сённяшняй раніцы нам паступаюць паведамленні, што па патрабаванні СК, КДБ ці падобнай інстытуцыі пачалося масавае блакаванне рахункаў атрымальнікаў нашай дапамогі, — напісаў Аляксей Лявончык.

Кампанія BY_help дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, параненым, збітым, а таксама, у выключных выпадках, з аплатай адвакатаў. Кампанія BY_help падтрымала больш за 3300 заявак ад беларусаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій, усяго заявак у базе больш за 8700. Агульная сума выплачаных кампенсацый складае 3 674 471 рубель. Яны пайшлі на 1640 кампенсаваных штрафаў, 1209 выплат па аказанні медыцынскай дапамогі, 401 аплата знаходжання на сутках, 83 кампенсацыі паслуг адвакатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0