Аляксандр Рыбак нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Мінску ў сям’і музыкаў. Праз чатыры гады сям’я Рыбакоў пераехала на стала ў Нарвегію. Аляксандр у пяцігадовым узросце пачаў займацца музыкай. Уладальнік прызу Андэрса Ярэса, пераможца конкурсу «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK. Супрацоўнічаў з музыкам з «А‑ha» Мортэнам Харкетам. За ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater у мюзікле «Скрыпач на даху» быў узнагароджаны Heddaprisen. Акрамя таго здымаўся ў рэжысёра Грэтэ Салямонсэна — фільм «Ёган». На «Еўрабачанне‑2009» патрапіў дзякуючы перамозе ў Melodi Grand Prix 2009 з песняй «Fairytale».