На гербе намалявана галава зубра залацістага колеру з серабрыстымі рагамі на фоне чырвонага варажскага шчыта. Сцяг уяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру з выявай герба раёна на ім.
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі гэтыя геральдычныя сімвалы могуць быць размешчаныя на будынках, дзе знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання раёна, у памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выкарыстоўваць герб і сцяг можна падчас дзяржаўных святаў, урачыстых мерапрыемстваў, сямейных святаў, спартыўных мерапрыемстваў ды інш., піша БелТА.