Нацыянальнаму банку дадзена права ўстанаўліваць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, рэзідэнтаў Беларусі, памер абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку краіны (у працэнтах ад сумы выручкі ў замежнай валюце). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва ўказе Прэзідэнта нумар 240 «Аб некаторых пытаннях у сферы валютнага рэгулявання», паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Рашэнне матывуецца патрэбай «забеспячэння гарантаванага аб'ёму прапанавання замежнай валюты і захавання золатавалютных рэзерваў краіны».

Варта нагадаць, што ў красавіку рэзервы ўпалі на 10% за адзін месяц. Гэта выклікана тым, што экспарт тавараў і паслуг Беларуссю пад восень мінулага году скараціўся прыкладна на 40% і застаецца на такім узроўні ўжо больш за паўгоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?