Фіналісты конкурса маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана

Фіналісты конкурса маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана

Беларуская мова ў РБ канчаткова выцеснаная з усіх сфераў грамадскага жыцця, і таму ў гэтых варунках аргумент пра «другаснасць рускамоўнай прозы і паэзіі Беларусі» з вуснай прыхільнікаў беларушчыны гучыць як натуральны спосаб абараніць ці не апошні свой бастыён – літаратуру. З іншага боку падаецца зразумелай і пазіцыя іх апанентаў, тых беларускіх аўтараў, што пішуць па-расейску. На іх думку кожны мае поўнае права на самавыяўленне зручным для яго шляхам. У гэтай спрэчцы, што на старонках дзяржаўнага і незалежнага друку доўжыцца не першы год і якой ўласцівая амаль поўнае ігнараванне пазіцыі апанента, мастком паразумення між варожымі берагамі можа зрабіцца мастацкі пераклад.

1.Перакладзі/зразумей мяне

У беларускім ПЭН-Цэнтры былі падведзеныя вынікі конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Пераможцаў вызначыла журы ў складзе Валянціна Акудовіча, Лявона Баршчэўскага, Барыса Пятровіча, Марыйкі Мартысевіч і Андрэя Хадановіча. Ці не галоўнае месца ў конкурсе займалі пераклады паэзіі і прозы, у тым ліку з беларускай на рускую і наадварот. Кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі ПЭН-Цэнтр, літаратар Андрэй Хадановіч кажа: «На конкурс мы прымалі замежныя творы, перакладзеныя на беларускую мову, але зрабілі выключэнне для рускамоўным перакладчыкаў, якія займаюцца беларускай літаратурай. Напрыклад мы адзначалі Паўла Анціпава з перакладамі вершаў Віктара Жыбуля і Кацярыну Зыкаву, якая зрасейшчыла Веру Бурлак».

Падчас майстар-класы, злажданай для пераможцаў конкурса маладых літаратараў, мастацкаму перакладу надавалася вялікая ўвага: шматлікія заняткі, прысвечаныя аналізу перакладных твораў, запросіны карыфея, тлумача Бібліі і гётэўскага «Фаўста», Васіля Сёмухі. Нават постаць перакладчыка Карласа Шэрмана, імем якога названы сам конкурс, пэўна, настройвала на дух міжмоўнай творчасці. Сын беларускіх эмігрантаў, які сталеў ва Ўругваі і Аргентыне, па павароце на Бацькаўшчыну, Шэрман заняўся перакладам з іспанскае: менавіта ён першы адкрыў Маркеса (раман «Восень патрыярха») рускаму чытачу, а беларускаму – рамана «Каханне падчас халеры».

Адна з сябраў журы, літаратарка і журналістка Марыйка Мартысевіч лічыць, што адзін з жаданых вынікаў конкурсу тое, што беларускамоўная і расейскамоўная літаратары Беларусі зрабілі першы крок насустрач – дзякуючы як асабістым кантактам, так і ўзаемным перакладам.

2. Са сваім самаварам

У ХХ стагоддзі ў Расеі беларускую літаратуру досыць часта перакладалі людзі далёкія ад беларускіх рэаліяў і не зусім абазнаныя ў беларускай мове. Прыклады: Ахматава з перакладамі Купалы. Нягледзячы на бясспрэчны літаратурны талент, паводле мовазнаўцаў яе пераклады з беларускай моцна саступаюць арыгіналу і праз банальнае няведанне мовы часцяком проста недакладныя. З прозы: Васіль Быкаў, перабраўшы шмат расейскіх перакладчыкаў, урэшце стаў хіліцца да самастойных перакладаў уласных твораў.

У справе зрасейшчвання айчыннай літаратуры беларусы маюць усе шанцы пераўзысці сваіх усходніх калег: па-першае, у шмат каго з іх зусім не рэдкае ў Беларусі дасканалае валоданне абедзвюмя мовамі. Па-другое, жывучы тут, яны вылучаюцца веданнем культуры, абазнанасцю ў асаблівасцях беларускай грамадскай і культурнай сітуацыі. Іх пераклады здольныя атрымацца дасканалейшымі за расейскія ці прынамсі мусяць быць больш адэкватныя і дакладныя. Менчук Павал Анціпаў, аўтар рускамоўных іранічных эсэ і перакладчык беларускай паэзіі лічыць, што пераклад на расейскую – рэч патрэбная. «Як на нашага чытача, дык думаю, пэўна, пераклад паэзіі з беларускай на рускую даволі смешны занятак: са зразумелай мовы на зразумелую. Але калі тое робіцца для замежнага, найперш расейскага чытача, дык такая праца адразу робіцца патрэбнай. Наколькі мне вядома сёння ў Расеі за выняткам калінінградскага паэта Ігара Бялова ніхто сур’ёзна і якасна беларускай паэзіяй не займаецца. А засведчыць расіянам, што тут ёсць вартая ўвагі літаратура і адметная культура – варта, і якраз гэта зможа ў першую чаргу якасна зроблены пераклад на зразумелую ім мову».

Павал Касцюкевіч

Дадатак:

Вера Бурлак

    Стихотворение про виселицу
    Перевод на русский - Екатерина Зыкова
    Во дворе на улице Калиновского
    Детям поставили виселицу,
    Списанную из тюрьмы,
    Там она устарела морально
    И сразу прибежали дети
    Чтоб качаться на ней и подтягиваться
    Чтобы ползать по ней и карабкаться
    Заниматься полезной гимнастикой
    А родители были не рады уж
    Ведь забыли дети про мультики
    Про уроки и про компьютеры-
    Прикипели сердцами к виселице
    Мамки-няньки стучат окнами
    И кричат им: «Домой скачи!»
    И волнуются: что из них вырастет?-
    И боятся вымолвить «висельники»
    Но, мне кажется, лучше висельники
    Да, я думаю – лучше висельники
    Лучше, лучше именно висельники
    Лучше висельники,
    Чем палачи.

І беларускі арыгінал:

    Вера Бурлак
    Верш пра шыбеніцу
    У двары на вуліцы Каліноўскага
    Для дзяцей паставілі шыбеніцу,
    Якую сьпісалі з турмы,
    Бо яна састарэла маральна.
    І адразу прыбеглі дзеці,
    Каб гайдацца на ёй і падцягвацца,
    Каб поўзаць па ёй і караскацца
    І займацца карыснай гімнастыкай.
    А бацькі былі ўжо ня радыя,
    Бо забылі дзеці пра мульцікі,
    Пра ўрокі і пра кампутары –
    Прыляпіліся сэрцам да шыбеніцы.
    Мамкі-нянькі грукаюць шыбінамі
    І крычаць ім: "Хутчэй дахаты!"
    І хвалююцца: што зь іх вырасьце? –
    Баючыся вымавіць "шыбенікі".
    Ды, здаецца мне, лепей шыбенікі,
    Так, я думаю – лепей шыбенікі,
    Лепей, лепей дакладна шыбенікі,
    Лепей шыбенікі,
    чым кáты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0