Trend.az

Trend.az

Вайна ў Нагорным Карабаху завяршылася перамогай Азербайджана, заявіў прэзідэнт Ільхам Аліеў падчас сустрэчы з вайскоўцамі, якія знаходзяцца на лячэнні ў шпіталі, паведамляе Milli.az.

«Скончылася Айчынная вайна. Азербайджан атрымаў бліскучую перамогу ў гэтай вайне, нашы землі былі вызваленыя ад акупацыі, акупанты выгнаныя з нашых земляў», — пачаў свой зварот да параненых Аліеў.

«Другая Карабахская вайна застанецца ў гісторыі слаўнай перамогай Азербайджана», — працягнуў прэзідэнт Азербайджана.

«Статус Карабаха пайшоў к чорту» Аліеў у тэлезвароце высмеяў Пашыняна ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0