У Светлагорску знік 56-гадовы мужчына. Яго труп на наступны дзень грыбнік знайшоў у лесе, паведамляе МУС.

Цела з рознымі пашкоджаннямі было загорнута ў цэлафан.

Высветлілася, што гараджаніна забіў яго 59-гадовы працадаўца, з якім яны выпівалі ў аўтамайстэрні вечарам 6 лістапада. Падчас застолля паміж мужчынамі ўзнік канфлікт, яны пабіліся. У выніку гаспадар гаража моцна збіў сабутэльніка дамкратам і заснуў. Пацярпелы памёр ад атрыманых траўмаў.

Раніцай уладальнік СТА вывез труп у лес. Аднак цалкам схаваць сляды злачынства не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0