Эканоміка Эстоніі ў першым квартале 2009 году скарацілася на 15,6% проці мінулага году. Прычым падзенне працягваецца — аб’ём ВУП зменшыўся на 6,5% проці 4-га кварталу 2008 году.

Па хуткасці падзення ВУП Эстонія заняла другое месца ў ЕС, саступаючы толькі Латвіі. Латвійская гаспадарка ў першым квартале скурчылася на 18%. Літва перажыла спад на 12,6%.

Эканомікі Балтыі адчулі крызіс асабліва моцна праз вялікую замежную запазычанасць гэтых краінаў і праз тое, што папярэднія гады яны перагрэліся ў часе незвычайна хуткага гаспадарчага росту.

Паводле афіцыйных звестак, ВУП Беларусі за першы квартал вырас на 1,2%. Незалежныя эканамісты аспрэчваюць гэтую лічбу і заяўляюць пра 7%-нае падзенне ВУП у рэальнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?