З 11 па 20 лістапада ДАІ Мінска праводзіць акцыю «Аўтобус». Такім чынам кантралюецца выкананне кіроўцамі аўтобусаў правілаў дарожнага руху, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

На вуліцы Панамарэнкі быў спынены пасажырскі аўтобус, за рулём якога быў 44-гадовы кіроўца з прыкметамі алкагольнага ап'янення.

Праверылі: 2,64 праміле ў крыві.