Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся а 14-й гадзіне каля Чырвонага касцёла і паспрабавалі рушыць праспектам Незалежнасці. Аднак на рагу гатэля «Мінск» дарогу перагарадзілі чатыры мікрааўтобусы, адкуль выйшлі людзі ў чорным. Людзі разгарнуліся і пайшлі назад на плошчу. Затым пашыхтаваліся ў ланцуг — да іх пад’ехалі мікрааўтобусы сілавікоў. У выніку ўдзельнікі акцыі пайшлі ў касцёл, піша «Радыё Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0