«Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова атрымала дадатковыя 15 сутак арышту за ўдзел у адным з кастрычніцкіх Маршаў.

Хіжынкову затрымалі 8 лістапада на Маршы народаўладдзя і судзілі ўчора. Яна атрымала 12 сутак зняволення ў Заводскім судзе Мінска (суддзя Анастасія Асіпчык).

Сябры і сваякі спадзяваліся, што Вольга вытрывае зняволенне і суцяшалі сябе тым, што вядомая прыгажуня хаця б зможа адзначыць з імі свой дзень народзінаў 22 лістапада. Але ж не.

12 лістапада Хіжынкову судзілі зноў, цяпер у Цэнтральным судзе Мінска. Працэс зноў ішоў па відэасувязі, цяпер яе вырашылі пакараць за удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, якое праходзіла аж 11 кастрычніка — месяц таму.

Адвакатка Кацярына Малюкова паведаміла, што доказам на судзе былі фота ў інстаграме Вольгі. Хіжынкова прызнала віну — і атрымала яшчэ 15 сутак арышту ад суддзі Дзмітрыя Карсюка.

Вынікае, што гэта новы «трэнд» беларускіх судоў. Раней, калі чалавека хацелі дадаткова пакараць, чарговыя суткі давалі напрыканцы тэрміну яго зняволення. Цяпер даюць адразу.

Таксама 12 лістапада судзілі па палітычным артыкуле Арыну Канавалаву. Яна, як і Хіжынкова, ужо адбывае тэрмін за Марш (15 сутак). Канавалаву дадаткова асудзілі аж за вераснёўскі Жаночы марш. Вырак — таксама 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?