Лідэру апазіцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы прадя’ўлена абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў знаходжання пад хатнім арыштам.

Са свайго дома жанчына была дастаўлена ў турму непадалёк ад Рангуна, дзе ўведзеныя павышаныя захады бяспекі.

Паводле некаторых звестак, абвінавачанні былі зробленыя пасля таго, як дом Аун Сан Су Чжы тайна наведаў амерыканец. Ён таксама арыштаваны. Джону Етоў, каб дабрацца да дома лідэркі апазіцыі, давялося пераплыць возера.

***

Аун Сан Су Чжы знаходзіцца пад хатнім арыштам з 1990 г.,

пасля таго, як яе партыя перамагла на агульных выбарах, але так і не была дапушчана да ўлады ваеннай хунтай.

Тэрмін утрымання лідэра апазіцыі пад арыштам фармальна сканчаецца пры канцы траўня. Але выказваецца меркаванне, што хунта мае намер пратрымаць Сан Су Чжы пад арыштам да выбараў 2010 году, якім генералы хочуць надаць адценне легітымнасці.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0