Сённяшняя акцыя салідарнасці на вуліцах Мінска была найбуйнейшая ад часоў 11-12 жніўня. А 12-й усе вуліцы Мінска гудзелі, стаялі бясконцыя жывыя ланцугі. Цяпер людзі вяртаюцца ў кватэры і офісы. Уздоўж дарог застаюцца плакаты, сцягі і кветкі ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.

Людзі выйшлі на праспект Незалежнасці, у Малінаўцы, на Пушкінскай, ва Уруччы, Сухараве, іншых месцах. Праходзіць пікет у Заслаўі, Гродне, Магілёве.

13:26

На плошчы Перамен людзі навязваюць бел-чырвона-белыя стужкі

13:25

На некаторых прадпрыемствах і ўстановах аддалі даніну памяці Раману Бандарэнку: МТЗ, Камароўскі рынак, РНПЦ ХТіГ, ГЦ «Ждановічы», цэнтр кіравання Белчыгункі.

13:15

У Серабранцы затрымалі некалькі чалавек, якія арганізавалі стыхійны мемарыял памяці Бандарэнкі.

Тым часам на плошчы Перамен людзі працягваюць несці кветкі.

13:02

Ланцуг ля Філармоніі.

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

12:48

Ланцуг салідарнасці каля Філармоніі, фоты Tut.by

12:45

На Каскадзе і каля ГЦ «Рыга» людзей разагналі.

12:05

На МКАД у раёне Парка высокіх тэхналогій падчас хвіліны маўчання спыніліся тры паласы.

Сёння на плошчы Перамен

Сёння на плошчы Перамен

На плошчы Перамен

На плошчы Перамен

https://t.me/nashaniva/21192

Адбылося некалькі затрыманняў, у тым ліку каля плошчы Незалежнасці.

У гэты самы час ДАІ перакрывае дарогі ў Мінску. Вядома як мінімум пра перакрыццё праспектаў Незалежнасці і Пушкіна. На Прытыцкага машыны спынілі рух, на Дзяржынскага людзі выйшлі на праезную частку.

Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС

Доктар БХМД: У Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю, наогул нічога не знайшлі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0