БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка назваў пандэмію каранавіруса шырмай, за якой глабальныя гульцы спрабуюць перадзяліць свет. У гэтых гульцоў ёсць планы і на постсавецкай прасторы, у тым ліку і на Беларусь. Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв'ю СМІ блізкага замежжа, фрагмент гутаркі паказалі ў выпуску навін на канале «Беларусь 1», піша Tut.by.

На думку Лукашэнкі, свет сёння жыве ва ўмовах сур'ёзных узрушэнняў, а планета перажывае сістэмны крызіс.

«Каранавірус — толькі падстава, шырма, пад якой глабальныя гульцы чарговы раз спрабуюць перарабіць свет на свой манер», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «у іх ёсць планы і на постсавецкай прасторы, у тым ліку і на Беларусь».

«Парадаксальна. Але мы лічым гэта важкім аргументам, што Беларусь як дзяржава адбылася — мае палітычную вагу і сур'ёзны эканамічны патэнцыял», — заявіў Лукашэнка.

«Мы адназначна ацэньваем падзеі, якія адбываюцца пасля выбараў у краіне, як спробу неканстытуцыйнага перавароту па лякалах, як гаворыцца, каляровых рэвалюцый», — сказаў ён і дадаў, што насамрэч ніякай рэвалюцыяй тут не пахне, бо няма рэвалюцыянераў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0