Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Менск, вул. Я. Купалы, 4) ў рамках агульнаеўрапейскай акцыі «Ноч музеяў» пад дэвізам «Музеі і турызм» 16 мая 2009 года запрашае на «Ноч музеяў»

Час правядзення: 18:00 — 23:00.

18.00 — Прэзентацыя карціны мастака В. Немцова «Партрэт маладой маці Янкі Купалы Бянігны Валасевіч»

19.00 — Імпрэза «Купалавым гасцінцам». Прэзентацыя філіялаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў суправаджэнні этна‑гурта «Ветах» пад кіраўніцтва В.Калацэя.

20.00 — Фольк‑праграма «Дзівасіл».

21.00 — Вечар сучаснай беларускай паэзіі «Паэтычныя Акварыды» (Акварыды — метэарытны паток, які ляціць у траўні з сузор’я Вадаліву). Сярод выступоўцаў — маладыя пісьменнікі з суполкі «Літаратурнае прадмесце» пад кіраўніцтвам Л.Рублеўскай.

22.00 — «Акустыка музейнай цішыні» (выступленне літаратурна‑музычных гуртоў «Босае сонца», «Жаба ў каляіне»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?