Работнікі аднаго з каліфарнійскіх офісаў найцяжэйшым шляхам спраўдзілі, што ўсё ж варта час ад часу мыць і аслабаняць грамадскую лядоўню.

Адна з працаўніц тэлефоннай кампаніі АТ&Т вырашыла ачысціць офісны халадзільніка ад сапсаванай ежы. Вынік: ад жудаснага смуроду, што распаўсюдзіўся па памяшканні для 7 працаўнікоў спатрэбілася выклікаць «хуткую дапамогу», а яшчэ колькім зрабілася млосна.

На пах, акрамя амбулансу, прыехала спецбрыгада па супрацьстаянню хімічнаму забруджванню ды пажарнікі, якія палічылі за лепшае эвакуяваць людзей на вуліцу. Як высветлілася, сваю брыдкую справу зрабіла сумесь сапсаванай ежы і чысцячага сродка, які, маючы адно добрыя намеры, выліла на палічкі лядоўні працаўніца-чысцёха. Да слова кажучы, яна сама якраз не пацярпела – праз алергію гэтымі веснавымі днямі яна проста нічагенькі не ветрыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?