Учора па ўсёй краіне прайшлі пікеты ў памяць пра забітага жыхара «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі. А 12-й па ўсім Мінску людзі выйшлі, каб злучыцца ў ланцугі памяці.

Паралельна па горадзе курсіравалі міліцэйскія бусы, дзе-нідзе сілавікі ладзілі аблаву на мірных удзельнікаў пікетаў — агулам, паводле тэлеграм-канала «Списки задержанных», за 13 лістапада па Мінску 55 затрыманых. Сярод іх маркетолаг Агнія Лойка, кіраўнік спецпраектаў Tut.by Марыя Ярома, акцёр тэатра Горкага Ігар Андрэеў, кіраўнік хору «Унія» Павел Гонца.

Масавыя затрыманні адбыліся ў Докшыцах — усяго 8 чалавек. Магчыма, гэта звязана з прыездам у горад кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі.

Па паведамленнях праваабаронцаў, затрымлівалі людзей таксама ў Брэсце, Смаргоні, Баранавічах, Ляхавічах, Вілейцы, Маладзечне, Слуцку, Клецку, Паставах, Светлагорску, Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?