Грамадства

НАУ: Сапраўдная колькасць затрыманых у краіне перавысіла 27 тысяч чалавек

Затрыманне ў Мінску. Фота Надзеі Бужан

Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне заявіла, што атрымала ў распараджэнне ўнутраны дакумент Міністэрства ўнутраных спраў. З яго вынікае, што афіцыйна распаўсюджаныя звесткі пра колькасць затрыманых заніжаныя.

Згодна з дакументам, з 9 жніўня і да 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты ж час супрацоўнікі склалі больш за 24 тысячы адміністрацыйных пратаколаў.

Паводле звестак справаздачы, з дня выбараў беларусы падалі ў органы 4000 заяў аб гвалце з боку супрацоўнікаў сілавых структур.

Калі гэтыя лічбы праўдзівыя, то, з улікам затрыманых за 4-13 лістапада, колькасць затрыманых у Беларусі перавысіла 27 тысяч.

Раней меркавалася, што ў краіне адбылося каля 18 тысяч затрыманняў. Гэтая лічба грунтавалася на спісах імён затрыманых, якія вядуць праваабаронцы-вясноўцы, а таксама на звестках МУС за асобныя дні. Праваабаронцы прызнаюць, што гэты спісы могуць быць няпоўныя, бо не ўсе затрыманыя паведамляюць пра сябе праваабаронцам ці ў СМІ.

«Наша Ніва» звярнулася да НАУ з просьбай распаўсюдзіць копію дакумента. Нам адказалі, што гэта, магчыма, будзе зроблена, але пакуль магло б паставіць пад пагрозу крыніцу, якая перадала дакумент.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць