Грамадства

«Гэта было катаванне, адназначна». Што адбывалася ў дворыку Савецкага РУУС, дзе людзі гадзінамі стаялі на холадзе з паднятымі рукамі?

8 лістапада з'явіліся шакуючыя відэа з Савецкага РУУС: людзі гадзінамі стаяць ва ўнутраным дворыку на холадзе з паднятымі рукамі. Што там адбывалася? З «Нашай Нівай» звязаліся жанчыны, якія былі сярод тых затрыманых і выйшлі на волю пасля суда.

«Паставілі да жалезнай агароджы і сцягнулі пальчаткі»

Таццяна аказалася ў Савецкім РУУС, калі абараняла мужа.

«На маршы ў жанчыны вырвалі плакат з хрысціянскім сэнсам. А мы вернікі, муж абразіўся гэтым, узяў той плакат, узняў яго і пайшоў у кірунку калоны. Яго заламалі чалавек пяць і кінулі на зямлю, адзелі кайданкі. Я вырашыла: буду крычаць, каб яго не білі хоць. Калі мужа вялі да аўтазака, я ішла побач, каб назіраць, што з ім. Тыя супрацоўнікі не збіраліся мяне затрымліваць, але пасля іншы амапавец падхапіў пад руку і завёў у аўтазак», — расказвае жанчына.

У аддзяленне міліцыі іх разам з іншымі затрыманымі прывезлі а 14-й гадзіне. Людзям загадалі выстраіцца ў дворыку тварам да сцяны.

«Нас было каля 20 чалавек, гэта першая група. Праз нейкі час падышла жанчына і пачала перапісваць нашы звесткі. Спачатку была больш-менш расслабленая абстаноўка. Мы жартавалі між сабой. Пасля выйшаў супрацоўнік — твар яго вельмі запамінальны — і скамандаваў, каб мы перасталі размаўляць, расставілі ногі і паднялі рукі.

Да дзяўчат, якія нешта выказвалі або праяўлялі спачуванне, было асаблівае стаўленне. Іх адвялі ў іншы бок і паставілі да жалезнай агароджы. Астатнія стаялі каля цаглянай сцяны.

Пачаўся моцны ціск. Гэты супрацоўнік крычаў: «Што вы тут сабе дазваляеце? Я зараз пакажу, як трэба сябе весці». Усё з матам, агрэсіяй. Іншыя міліцыянты сталі кантраляваць працэс, каб мы не расслабляліся».

Сярод дзяўчат, якіх адправілі да жалезнай агароджы, была Яўгенія. Яе затрымалі на вуліцы Заслаўскай разам з сястрой. Яўгенія ўспамінае першыя гадзіны ў дворыку РУУС:

«Злева ад мяне стаяў чалавек, які сказаў, што працуе ў «Варгеймінгу» праграмістам. Я шапнула: танкі з народам. І гэта вельмі раззлавала аднаго супрацоўніка. Ён не прадстаўляўся, апазнавальных знакаў на ім не было, быў адзеты ва ўсё чорнае, але без балаклавы. Калі ён пачуў мае словы, тыкнуў у мяне пальцам: «Гэтая нейкая вельмі гаваркая, пастаўце яе на расцяжку».

Следам паставілі яшчэ адну жанчыну, якая спрабавала заступіцца за мяне. Пасля — тых, хто прасіў пашкадаць хлопца са зламанай нагой (размова пра Ягора Фатыхава. — НН). Вельмі хутка мы ўсе ўжо стаялі на расцяжцы. Патуранняў нікому не рабілі.

Я ў нейкі момант паспрабавала надзець пальчаткі, бо было вельмі холадна, пайшоў дождж. Да мяне зноў падышоў той супрацоўнік: «Ты што, не разумееш чалавечай інтанацыі?» Кажу: вы наогул хто, пакажыце свае дакументы, бо зараз вы падобны да бандыта. Гэта яго раззлавала, ён сцягнуў з мяне пальчаткі: «Будзеш так стаяць».

Людзей вязлі і вязлі. Праз некалькі гадзін у дворыку чакала каля 100 затрыманых. Сагрэцца на вуліцы было немагчыма.

«Каля мяне стаяў хлопец, вельмі стомлены, калаціўся, рукі яго пачырванелі. У дзяўчыны побач змерзла нага, і яна пачала прытанцоўваць. Ёй зрабілі заўвагу: «Хопіць танчыць, прынцэса. Што, не можаш пастаяць?» Яна сказала: «Мне холадна». Тады да яе падышоў адзін з супрацоўнікаў: «Зараз пакажу табе, як стаяць». Жорстка прысунуў яе да сцяны, рукі падняў, трымаў галаву. Усе тады сціхлі», — апісвае Таццяна.

Яна прастаяла ў расцяжцы пяць з паловай гадзін. «Гэта было катаванне, адназначна».

Кіраўнік Савецкага РУУСа Сяргей Каліннік

«Супрацоўніца пачала скакаць на сцягу і пляваць на яго»

Затрыманых па чарзе выклікалі ў будынак аддзялення — апытваць і апісваць маёмасць. Унутры яны таксама мусілі стаяць тварам да сцяны, прысесці дазволілі толькі старэйшым жанчынам. Пасля ўсіх вярталі на вуліцу.

Падчас вопісу Яўгенія змагалася за свой сцяг з «Пагоняй», які выкінулі ў сметніцу.

«Кажу: вопіс падпісваць не буду, бо тут не хапае маёй рэчы. Жанчына, якая займалася гэтым, раззлавалася: «Вы бандэраўка, фашыстка! Я гэту анучу апісваць не буду, я яе забіраю». Кажу: добра, тады давайце афармляць акт канфіскацыі. На гэта яна пасярод падвала пачынае скакаць на сцягу, пляваць на яго. Выйшаў нейкі яе начальнік, прымусіў апісваць. Жанчына пазначыла: «ануча бел-чырвона-белага колеру з «Пагоняй». Гэта я таксама адмовілася падпісваць. Яна стала зноў істэрыць. Сышліся на тым, што напісалі «тканіна».

Яўгенію таксама вадзілі ў актавую залу, дзе здымалі на камеру інтэрв’ю. Міліцыянт пытаўся, чаму яна выходзіць, якія яшчэ формы пратэсту бачыць, ці будзе ўдзельнічаць у маршах і далей. На пытанне «Які тэлеграм-канал падказвае, куды трэба ісці?» дзяўчына пажартавала: дастаткова рушыць за аўтазакамі.

Пасля РУУС: 19 жанчын у камеры на чатырох

З Савецкага РУУС жанчын даставілі ў Жодзіна. Двое сутак да суда яны правялі ў жудасных умовах. У камеры на чацвярых іх было восем. Двух’ярусныя ложкі стаялі без матрацаў.

«Раніцай нас пакармілі — далі аўсяную кашу і гарбату. Пакінулі таксама дзве буханкі хлеба. Наступны раз пакармілі толькі праз суткі», — дзеліцца Таццяна.

Пазней у камеру падсялілі яшчэ жанчын — іх стала 19. Сняданак — адна талерка на дваіх. Кабетам старэйшага ўзросту станавілася млосна — ім пагадзіліся прынесці таблеткі, якія засталіся ў асабістых рэчах.

«Мы спалі пад сталом, пад ложкам, у праходах, занялі ўсю прастору на падлозе. Падсцілалі курткі, клалі пад галаву красоўкі. Матрацы нам так і не далі. Увесь час абяцалі: сёння. А потым адзін з наглядчыкаў сказаў, што да суда не прынята. Мы зразумелі, што матрацаў не будзе, і вырашылі больш не прасіць і не прыніжацца».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць