newsmaker.md

newsmaker.md

У Малдове пачаўся другі тур выбараў прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 7:00 (8:00 па Мінску) і закрыюцца а 21:00 (22:00 па Мінску).

У другім туры на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць прарасійскі дзеючы прэзідэнт Ігар Дадон і кандыдат ад партыі «Дзеянне і салідарнасць» (PAS), экс-прэм'ер Мая Санду, якую лічаць праеўрапейскай.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў адбыўся 1 лістапада. Яўка перавысіла 42%. Па выніках галасавання, ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты не набраў паловы галасоў выбаршчыкаў.

Так, Санду атрымала 36,6% галасоў, а Дадон — 32,61%. Тройку лідараў замыкаў Рэната Вусаты, асуджаны ў Расіі за незаконны вываз грошай з краіны, ён атрымаў 16,90% галасоў выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0