Чэмпіянат свету-2025 па біятлоне пройдзе ў швейцарскім Ленцархайдзе. Такое рашэнне было прынята на анлайн-кангрэсе ІБУ, піша Прэсбол.
Адзіным канкурэнтам Швейцарыі былі беларускія Раўбічы. Чыноўнікі ІБУ вырашылі даверыць правядзенне турніру Ленцархайду.
У 2024 годзе чэмпіянат свету пройдзе ў чэшскім Нове-Месце.
«Раўбічы» прымалі чэмпіянаты свету ў 1974, 1982 і 1990 гадах. У лютым 2022-га тут павінен прайсці этап Кубка свету.
0
0
0
0
0
0