Арменія звярнулася праз Расію да Азербайджана з просьбай даць ёй адтэрміноўку на вывад войскаў і грамадзянскага насельніцтва з Кельбаджарскага раёна да 25 лістапада. Аб гэтым заявіў памочнік прэзідэнта рэспублікі Хікмет Гаджыеў.
Баку «з гуманістычных меркаванняў» пагадзіўся даць Ерэвану дзесяцідзённую адтэрміноўку.
«Улічваючы загружанасць адзінай дарогі з Кельбаджара ў Арменію і ўмовы надвор'я, Азербайджан адказаў на просьбу Арменіі згодай», — заявіў Гаджыеў.
Акрамя Кельбаджарскага раёна, Арменія, паводле пагаднення з Азербайджанам, павінна да 20 лістапада вызваліць Агдамскі і тэрыторыі ў Газахскім раёне, а да 1 снежня Лачынскі раён. Па словах Гаджыева, для гэтых тэрыторый тэрміны застануцца ранейшымі.