Вакцынацыя расійскай распрацоўкай «Спутник V» ад COVID-19 у Беларусі можа пачацца ў 2021 годзе. Пра гэта расказаў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка ў эфіры БТ-1.

«У прынцыпе, такое рашэнне ўжо маецца — папярэдне на 2021 год. Вядома ж, у першую чаргу вакцынацыі будуць падлягаць медработнікі, педагогі, сілавікі», — адзначыў Аляксандр Тарасенка.

Выпрабаванні вакцыны «Спутник V» у Беларусі яшчэ працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0