У падвалах і кватэрах плошчы Перамен хаваліся сотні людзей. Аблога доўжылася 16 гадзін
На плошчы Перамен 16 гадзін доўжылася аблога, яна пачалася ўчора ў другой палове дня пасля разгону абаронцаў мемарыяла.
Учора сотні чалавек схаваліся ў дамах вакол плошчы Перамен, унікаючы арышту. У кватэры рэгулярна грукалі і званілі сілавікі, яны правяралі таксама ўсе аўто, што выязджалі з падземнага гаража.
У людзей, якія пакідалі дамы, глядзелі пашпарты, правяраючы прапіску. Тых, хто не быў з гэтай плошчы, затрымлівалі.

Фота Радыё Свабода
Сёння з раніцы сілавікі заставаліся ў дамах і хадзілі па дварах. Людзі паступова праточваліся з кола сілавікоў, іх выводзілі і вывозілі, нават у багажніках машын. Нарэшце, сёння пасля світанку сілавікі пакінулі квартал.

Фота Радыё Свабода
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары